Пошук

31.12.2018 11:36   Catholic.by
Ілюстратыўнае фота

У перыяд святаў Божага Нараджэння ў Каталіцкім Касцёле існуе звычай дзяліцца аплаткай. Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB разам з а. Віталіем Чабатаром CMF вечарам 28 снежня наведалі вязняў у «Папраўчай калоніі №15» горада Магілёва.

Гэта была першая сустрэча біскупскага вікарыя для Магілёўскага рэгіёну ў вязніцы.

Католікі выйшлі сустрэць біскупа з крыжам у руках. Іншыя вязні, бачачы ўпершыню каталіцкага іерарха на тэрыторыі папраўчай установы, пачалі казаць: «Паглядзіце, Папа Рымскі прыехаў».

Духоўныя асобы правялі з вязнямі паўтары гадзіны, размаўляючы, слухаючы гісторыі іх жыцця, адказваючы на розныя пытанні, а таксама яднаючы з Богам праз сакрамэнт пакаяння. Потым, праспяваўшы калядку, яны падзяліліся з заключанымі аплаткай.

Віншуючы сабраных, біскуп пажадаў: «Няхай урачыстасць Божага Нараджэння ажывiць у нашых сэрцах агонь веры, каб мы маглi жыць у яго бляску i цеплыні, маглi асвятляць i саграваць iм iншых. Няхай Божая дабрыня, якая з’явілася ў Езусе Хрысце, умацуе веру, падтрымае надзею і распаліць полымя любові, а таксама дасць суцяшэнне тым, хто яго патрабуе».

Ілюстратыўнае фота

«Я цешуся, што ў вязніцы арганізавалі такую святочную сустрэчу з біскупам Аляксандрам. Мы яго вельмі чакалі. Маю магчымасць такім чынам хоць крыху адчуваць сябе як дома», — сказаў Аляксандр, адзін з асуджаных.

«Сэнс у тым, каб дадаць гэтай сустрэчы выключны, духоўны характар і каб такім чынам вязні захацелі задумацца над хуткаплыннасцю жыцця», — адзначае а. Віталій Чабатар, які нясе святарскае служэнне ў калоніі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа