У Любені (Польшча) адышла ў вечнасць святой памяці Гэлена, маці ксяндза Тадэвуша Воласа SCI.
Большасць свайго шматгадовага святарскага служэння кс. Тадэвуш прысвяціў Касцёлу ў Беларусі, асабліва ў Пінскай дыяцэзіі. Ён пабудаваў касцёл у Ляхавічах, дзе служыў пробашчам. Працаваў у Баранавічах, Мазыры і Хойніках (Пінская дыяцэзія). Разам з усёй сям’ёй святой памяці Гэлена самаахвярна падтрымлівала сына-святара ў яго служэнні Касцёлу ў Беларусі.
Пахаванне св. памяці Гэлены адбудзецца 24 снежня а 10-й гадзіне ў парафіі св. Мікалая ў Любені.