Пошук

20.12.2018 17:34   Catholic.by

19 снежня ў другой палове дня адбылася аплаткавая сустрэча супрацоўнікаў Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Такія сустрэчы сталі ўжо добрай традыцыяй і штогод адбываюцца перад святамі Божага Нараджэння. Яны з’яўляюцца добрай нагодай пабыць разам у нефармальных абставінах і без цяжару штодзённых клопатаў.

У прамове да сваіх найбліжэйшых супрацоўнікаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, падзякаваў ім за ахвярнае служэнне ў выкананні задач, якія стаяць перад Мінска-Магілёўскім Касцёлам, і пажадаў благаслаўлення на святы Божага Нараджэння і на надыходзячы Новы год.

«Езус нараджаецца сёння на нашай зямлі дзякуючы служэнню Касцёла, якое цесна звязана са служэннем Курыі як яго кіруючага органа», — падкрэсліў іерарх.

Ён таксама выказаў надзею на тое, што далейшае служэнне Курыі будзе спрыяць вырашэнню надзённых праблем з мэтай духоўнага ўдасканалення чалавека праз прыйсце ў яго душу Езуса сваёй ласкай.

Удзельнікі сустрэчы падзяліліся адзін з адным аплаткай і павіншавалі з надыходзячымі святамі.

Абноўлена 20.12.2018 18:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.