Пошук

17.12.2018 14:40   Паводле: Вольга Сяліцкая / grodnensis.by

15 снежня ў Гродне ўпершыню адбылося адвэнтавае чуванне моладзі, паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by.

Яно стала новым вопытам для юнакоў і дзяўчат, якія ў гэты вечар сабраліся ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі).

Чуванне распачалося св. Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. У гаміліі іерарх засяродзіў увагу на тэме цішыні, якая павінна дапамагаць у падрыхтоўцы да прыйсця Езуса Хрыста.

«Бог запрашае прыняць Яго святло і пайсці за Ім шляхам радасці. Цяпер мы маем час, каб падрыхтавацца ў цішыні, бо, толькі адмовіўшыся ад гаджэтаў, непатрэбных размоваў, мы можам адчуць асалоду падрыхтоўкі», — падкрэсліў біскуп.

Па словах іерарха, час радаснага чакання прыйсця Пана — добрая нагода навесці парадак у сваім духоўным жыцці.

«Адвэнт — добры час, каб зрабіць простымі ўсе дарогі, каб увайсці разам з пастушкамі ў Бэтлеем і пакланніцца Збаўцы», — дадаў ён.

Наступным пунктам праграмы было прадстаўленне парафіяльных суполак моладзі, якія паказалі відэаролікі і сцэнкі пра тое, як яны рыхтуюцца да прыйсця Збаўцы. Сваю прэзентацыю прадставілі таксама студэнты Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Удзельнікі чування мелі магчымасць ачысціць сэрца ў сакрамэнце паяднання праз споведзь, праславіць Пана ў цішынмі адарацыі, супольна зрабіць адвэнтавы вянок. Прысутных аб’яднала ў гэты вечар шчырая малітва перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, якую напісала моладзь гродзенскіх парафій, пасля якой было ўдзелена благаслаўленне.

Напрыканцы чування кс. канонік Антоні Грэмза, душпастыр моладзі, падзякаваў адважным і радасным маладым людзям, якія прыехалі з розных мікрараёнаў горада Гродна, за ўдзел. Традыцыйна на заканчэнне быў зроблены супольны фотаздымак на памяць.

Больш фота ТУТ >>>

Абноўлена 17.12.2018 16:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця