Пошук

03.12.2018 10:36   Паводле: Grodnensis.by

Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства „Карытас“» Гродзенскай дыяцэзіі традыцыйна перад святамі Божага Нараджэння распачало штогадовую дабрачынную акцыю «Калядная свечка».

Дырэктар гродзенскага «Карытас» кс. др. Раман Рачко адзначыў, што сабраныя ахвяраванні будуць накіраваны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе: сіротам, дзецям з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, дзецям і моладзі з інваліднасцю.

З пачаткам Адвэнту такія свечкі распаўсюджваюцца ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі. Далучыцца да акцыі могуць усе вернікі і людзі добрай волі.

Свечкі належыць запаліць у вігілійны вечар, каб такім сімвалічным чынам атачыць сваёй малітвай і памяццю тых, хто патрабуе ўвагі і дапамогі.

«Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі заахвочвае ўсіх вернікаў далучыцца да гэтай справы, каб яшчэ больш патрабуючых магло спазнаць хаця б крыху дабрыні і адчуць атмасферу святаў Нараджэння Пана і Новага года.

Дабрачынная акцыя «Калядная свечка» праходзіць у Беларусі ўжо шмат гадоў. З кожным годам да акцыі далучаецца ўсё больш людзей, а значыць, дапамагчы ўдаецца усё большай колькасці дзяцей.

Дзякуючы служэнню «Карытас» сотні дзяцей штогод маюць магчымасць паехаць у аздараўленчыя летнікі, наведваць экскурсіі, удзельнічаць у працы навучальных груп, творчых гурткоў у дзіцячых сацыяльных летніках, у спецыяльных святах, атрымліваць адрасную дапамогу.

Абноўлена 18.12.2018 15:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця