Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што на 76-м годзе жыцця адышоў у вечнасць а. Ян Валяр’ян Хернік OFM Conv.
Айцец Ян працаваў у Польшчы, ЗША і Беларусі: у Гродне і Удзеле. Быў экзарцыстам ва ўсіх дыяцэзіях на Беларусі. З прычыны цяжкай хваробы пакінуў Беларусь і знаходзіўся ў шпіталі ў Польшчы.
Пахаванне а. Яна Херніка OFM Conv адбудзецца 27 лістапада ў базыліцы ў Непакалянаве (Польшча). Пачатак пахавальнай св. Імшы ў 11.00.
Вечны адпачынак дай яму, Пане.