Пошук


5 лістапада з нагоды дыяцэзіяльнага дня малітвы за памерлых святароў міністранты з лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа сабраліся на супольную малітву Вяночка да Божай Міласэрнасці на старых Слабадскіх могілках, каб ушанаваць святароў, душпастыраў Лідскай зямлі, якія загінулі ад рук карнікаў падчас Другой сусветнай вайны.

10 сакавіка 1943 г. дзевяць святароў былі вывезены з мясцовай вязніцы ў сасновы лес за пяхотнымі казармамі, дзе іх расстралялі, а целы скінулі ў загадзя выкапаную яму.

Пасля эксгумацыі парэшткаў у 60-я гг. мінулага стагоддзя целы забітых святароў былі перанесены на парафіяльныя могілкі на Слабадзе. На агульнай магіле святароў-мучанікаў паставілі помнік з надпісам:

Ксяндзы-мучанікі, забітыя ў Лідзе 10 сакавіка 1943 г.
Няхай адпачываюць у супакоі.

Лабан Вінцэнт, лідскі пробашч, 45 гадоў
Mрачкоўскі Люцыян, лідскі вікарый, 34 гады
Снягоўскі Стэфан, вікарый лідскай Фары, 29 гадоў
Aўгустыновіч Аляксандр, пробашч з Нецечы, 53 гады
Дабравольскі Стэфан, пробашч з Беліцы, 44 гады
Бароўскі Альфонс, пробашч з Ляцка, 51 год
Цыбульскі Францішак, пробашч з Трабаў, 58 гадоў
Ажароўскі Юрый, пробашч з Ліпнішак, 31 год
Страснеўскі Вінцэнт, пробашч з Юрацішак, 34 гады.

Божа, Ты паклікаў святароў да сваёй службы і ўчыніў іх пастырамі нашых душаў. Аддаем Табе ў апеку ўсіх памерлых святароў, якія пры жыцці вялі нас да Неба. Выслухай нашую малітву і дай ім узнагароду вечнага шчасця ў небе разам з усімі апосталамі. Амэн.

Абноўлена 07.11.2018 11:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця