Пошук

29.10.2018 10:54   Паводле: catholicnews.by

У кнізе распавядаецца пра драматычны лёс касцёла ў Варапаеве — не толькі самога будынка, але і парафіі. У выданні прыводзяцца спісы будаўнікоў касцёла, а таксама пералік святароў, якія выйшлі з парафіі.

Асобныя раздзелы кнігі прысвечаны святарам, якія тут працавалі, сёстрам законным, будаўнікам, дзякуючы якім паўстаў сучасны будынак храма; спонсарам і шэфам, што дапамагалі ў будаўніцтве; моладзі парафіі.

Прэзентацыя кнігі адбылася 15 верасня. З гэтай нагоды ў святыні сабраліся пробашч кс. Ежы Вільк, сябры касцёльнага камітэту, а таксама тыя людзі, што будавалі гэту святыню.

Сустрэча распачалася супольнай малітвай у касцёле, а потым працягнулася на плябаніі. Аліна Латыш, аўтарка кнігі, расказала пра змест выдання, паказала фотаздымкі, якія змешчаныя ў кнізе, зачытала імёны і аповеды будаўнікоў, якія ўжо адышлі ў вечнасць.

«У будаўніцтве касцёла ўдзельнічалі шмат маіх знаёмых, родных, мой тата, тры цёці і наогул вельмі шмат добрых, сціплых вернікаў, — адзначае аўтарка кнігі Аліна Латыш. — Калі мы пра гэта не будзем памятаць, то мы застанёмся беспамятнымі манкуртамі і нам, нашым дзецям і ўнукам, не будзе каму падзякаваць за адраджэнне веры».

Пасля кожны з удзельнікаў сустрэчы падзяліўся сваімі ўспамінамі пра ўзвядзенне храма, пра цяжкасці і радасці, якія гэтаму спадарожнічалі. На парафіяльным фэсце ў гонар святога Міхала, які адбыўся 29 верасня, кожны ахвотны мог набыць кнігу.

Абноўлена 29.10.2018 13:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця