16 кастрычніка ў будынку дыяцэзіяльнай курыі ў Гродне адбылася сустрэча святарскай рады і калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэчу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Святары разам з пастырам мясцовага Касцёла абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, якія датычацца далейшага функцыянавання дыяцэзіі, і іх вырашэнне.
Між іншым, была ўзнята тэма Вышэйшай духоўнай семінарыі і формы яе далейшага функцыянавання і ўтрымання.
Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся таксама з ходам працы І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі, які працягваецца ўжо амаль год. Была абмеркавана дзейнасць сінадальных камісій, дэканальных супольнасцяў і актыўнасць вернікаў дыяцэзіі, звязаная з гэтым Сінодам.
Акрамя таго, абмяркоўвалася патрэба зацвярджэння рэлігійных таварыстваў у Гродзенскай дыяцэзіі і іншыя тэмы, якія маюць на мэце ажыўленне рэлігійнага жыцця ў Касцёле на Гродзеншчыне.