7 кастрычніка, у дзень Маці Божай Ружанцовай, супольнасць Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага наведала дыяцэзіяльны санктуарый Каралевы Палесся ў Лагішыне.
Згодна з традыцыяй, на пачатку кожнага навучальнага года семінарысты кіруюцца ў лагішынскі санктуарый да цудадзенай іконы Маці Божай, каб праз адмысловую малітву прысвячэння аддаць пад апеку Багародзіцы сваё асабістае пакліканне і ўсю фармацыйную супольнасць.
Кусташ санктуарыя ў Лагішыне кс. Тадэвуш Шэшка, звяртаючыся да будучых святароў са словамі прывітання, падкрэсліў, што кожнае святое месца і кожная цудадзейная ікона — гэта месца асаблівага слухання Бога і Найсвяцейшай Панны.
Семінарысты разам з парафіянамі прынялі ўдзел у ружанцовым набажэнстве і ў нядзельнай Эўхарыстыі. Пасля прыняцця святой Камуніі пакліканыя да святарства прачыталі ўрачысты акт аддання Багародзіцы, які завяршылі гімнам Марыі «Велічае душа мая Пана».
Пасля малітвы ў санктуарыі супольнасць семінарыі наведала таксама лагішынскі Дом міласэрнасці, дзе апякуюцца тымі, хто па ўзросце ці па стане здароўя мае патрэбу ў доглядзе.