17 верасня адышла ў вечнасць Эмма Іосіфаўна Давідава, заснавальнік і шматгадовы кіраўнік жаночага хору катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве.
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, узгадваючы спачылую, кажа: «Вельмі шляхетная асоба, сапраўды прыкладная каталічка і добры чалавек. Шкада, калі такія Вернікі Магілёўшчыны нас пакідаюць. Дзякую, спадарыня Эмма, за кожнае дабро, асабліва за жаночы катэдральны хор. Вы на зямлі праслаўлялі Бога спевам. Далучыўшыся да хораў анёльскіх, спявайце Усемагутнаму і маліцеся за нас».
Вечны адпачынак дай ёй, Пане.