Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што ўвечары 28 жніўня 2018 года на 50-м годзе жыцця адышла ў вечнасць сястра Даміяна Хмецік CSSH, якая на працягу 25 гадоў працавала ў парафіі святога Антонія ў Слуцку.
Пахаванне сястры Даміяны Хмецік адбудзецца ў суботу, 1 верасня, у 10.30 у касцёле св. Ганны ў Чарнавонсах (Апольская дыяцэзія, Польшча).
Даручаем душу памерлай сястры Даміяны Божай міласэрнасці.