З 19 па 26 жніўня ў Шчучыне айцы піяры арганізавалі і правялі малітоўна-інтэграцыйную акцыю для дзяцей і моладзі «Канікулы з Богам», якая сёлета праходзіла пад дэвізам «Святасць — гэта шлях да Неба».
На працягу тыдня ўдзельнікі акцыі мелі магчымасць шукаць свой асабісты шлях да Бога, беручы прыклад са сваіх равеснікаў, якія, нягледзячы на малады ўзрост, змаглі дасягнуць святасці.
Падобныя акцыі ў шчучынскай супольнасці піяраў арганізуюцца ўжо больш за 20 гадоў і збіраюць каля паўтысячы маладых удзельнікаў, якія весела і з карысцю для душы праводзяць гэты незабыўны час.