Пошук

10.08.2018 09:23   Марыя Міронава / Catholic.by

У канцы ліпеня – на пачатку жніўня дзеці і падлеткі з Мядзельскага дэканату (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) два тыдні адпачывалі ў польскім летніку, арганізаваным дабрачынным каталіцкім таварыствам Caritas Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі (Польшча).

База адпачынку «Пташынец» стварыла ўсе неабходныя ўмовы для паўнавартаснага і здаровага адпачынку дзяцей з Беларусі. Яны мелі магчымасць удзельнічаць у цікавых гульнях і забавах, купацца ў басейне, спяваць, танцаваць, бавіць час у прыязных размовах каля вогнішча, дзе зусім не адчувалася моўнага бар’еру паміж дзецьмі з розных краін.

Выхаванцы летніка «Пташынец» узялі ўдзел у экалагічным марафоне, а таксама паказалі свае здольнасці і таленты ў разнастайных конкурсах. Акрамя таго, адпачынак быў даволі пазнавальным: наведванне акеанарыюма «Акеаніка», парка мініяцюр, каралеўскага замку ў Хенцінах пашырылі кругагляд і сталі навочным дапаўненнем да школьнай праграмы.

Удзел у нядзельнай св. Імшы ператварыўся ў летніку ў невялікую пілігрымку: да бліжэйшага касцёла трэба было прайсці каля пяці кіламетраў. Гэты прыемны высілак нікога не збянтэжыў, а наадварот, стаў прычынай духоўнай радасці і добрага настрою.

Нягледзячы на штодзённую актыўнасць і фізічныя нагрузкі, ніхто з дзяцей не вярнуўся дадому пахудалым: якасная паўнавартасная ежа і здаровы сон дапамагалі аднавіць сілы для новых прыгодаў. Дзеці і падлеткі прывезлі з сабою набыты ў летніку Caritas скарб новага вопыту, незабыўных уражанняў і, канечне ж, новых сяброў, якіх шчыра запрашаюць у Беларусь і ў сацыяльных сетках ужо дамаўляюцца пра наступныя сустрэчы.

Абноўлена 10.08.2018 09:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа