Пошук

12.07.2018 10:54   Grodnensis.by / Фота: Магдалена Ахтэнберг

8 ліпеня ў Варшаве пачалася 30-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі, якая сабрала каля 1500 удзельнікаў з Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Латвіі і Германіі. У сустрэчы бяруць удзел і каманды з Беларусі, у тым ліку 15 каманд з Гродзенскай дыяцэзіі.

Удзельнікі спаборнічаюць у 13-ці спартыўных дысцыплінах, у тым ліку ў лёгкай атлетыцы, плаванні, футболе, валейболе і баскетболе. Таксама адбудуцца мастацкі, вакальны і тэатральны конкурсы.

Парафіяда завершыцца 13 ліпеня Імшой у касцёле Божага Провіду ля гробу а. Юзафа Ёнца, заснавальніка Парафіяды, які загінуў 10 красавіка 2010 г. у авіякатастрофе пад Смаленскам.

З гісторыі

Першая Парафіяда была арганізавана ў 1989 г. ордэнам піяраў па задуме а. Юзафа Ёнца ў Кракаве. Праграма заснавана на грэчаскай трыядзе: святыня – тэатр – стадыён. Яна ахоплівала спартыўныя спаборніцтвы (футбол, настольны тэніс, бег, шашкі, шахматы), мастацкі блок, прагляд фільмаў, штодзённую Эўхарыстыю, малітвы, конкурсы па гістарычных, рэлігійных і біблейскіх ведах.

У 1992 г. Парафіяда ўпершыню прайшла ў Варшаве. Тады на яе ўпершыню прыбылі прадстаўнікі Беларусі, і мерапрымства атрымала міжнародны характар.

Абноўлена 13.07.2018 11:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця