Пошук

10.07.2018 14:36   Кацярына Латарэвіч / Фота: Сяргей Звонік / Catholic.by

Здаецца, 20 км — не так многа, але кожны з нас знайшоў час і ахвяраваў яго для Бога і для нашай Нябеснай Маці. І не дарэмна. Мы вярнуліся адноўленыя целам і душой, поўныя сіл і натхнення на новыя здзяйсненні, поўныя любові да Бога і бліжняга.

Сёлета да Тракеляў крочыла амаль 90 вернікаў з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Ліда-Індустрыяльны) на чале з пробашчам а. Андрэем Агелем SP.

На сярэдзіне дарогі да нас далучыўся дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. І вось мы ужо ўваходзім у вёску, дзе нас сустракае шмат людзей, усе нам махаюць, вітаюць нас. Але самае галоўнае чакала нас там, у санктуарыі.

«Прывітанне, Мама! Мы прыйшлі да Цябе, такія, як мы ёсць: мокрыя, брудныя, стомленыя, але ўсё роўна шчаслівыя». Так шмат хацелася сказаць, шмат за што падзякаваць, папрасіць прабачэння, звярнуцца з просьбай аб чымсьці вельмі важным.

Абноўлена 11.07.2018 01:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця