Пошук

04.07.2018 10:47   kapucyny.by / Catholic.by

1 ліпеня ў горадзе Бары (Італія) у базыліцы св. Фары падчас святой Імшы, якую ўзначальваў арцыбіскуп Франчэско Какучы, Мітрапаліт Бара-Бітонцкі, дыяканскае пасвячэнне прыняў брат Аляксандр Астраушка, ураджэнец Маладзечна, з Беларускай кустодыі Ордэна братоў меншых капуцынаў.

Гэтай падзеі папярэднічала фармацыя ў Ордэне капуцынаў, вывучэнне філасофіі ў Люблінскім універсітэце, трохгадовае вывучэнне тэалогіі ва ўніверсітэце Апуліі ў Бары.

Пасля паспяховага праходжання адпаведнай фармацыі і атрымання ступені бакалаўра брат Аляксандр стаў дыяканам, рыхтуючыся да прыняцця святарства. Яго далейшае служэнне будзе праходзіць у Беларусі.

Разам з братам Аляксандрам дыяканскае пасвячэнне прынялі два браты з паўднёвай Італіі і брат з Албаніі. Сярод удзельнікаў урачыстасці былі капуцыны з Беларусі на чале з кусташам братам Алегам Шэндам OFM Cap, а таксама  родныя брата Аляксандра.

Абноўлена 04.07.2018 17:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа