Цягнік № 6682 Маладзечна — Параф’янаў будзе адыходзіць 2 ліпеня з Маладзечна ў 07.56, з Вілейкі — у 08.29, а на станцыю «Будслаў» прыбудзе ў 09.24.
Галоўная Імша Будслаўскага фэсту пачынаецца 2 ліпеня ў 11.00. Адлегласць ад станцыі да касцёла — каля 3,5 км.
З Мінска да Маладзечна можна даехаць хуткім цягніком №749 Мінск – Полацк, які адыходзіць са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 06.30 і прыбывае ў Маладзечна ў 07.35, або электрацягніком №6105, які адыходзіць са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 05.25 і прыбывае ў Маладзечна ў 07.09.
З Ліды да Маладзечна можна дабрацца дызель-цягніком №6262, які адыходзіць з Ліды ў 04.08, прыбывае ў Маладзечна ў 07.16. З Гудагая і Смаргоні — электрацягніком №6112, які адыходзіць з Гудагая ў 06.00, прыбывае ў Маладзечна ў 07.20.
Даехаць з Полацка ў Будслаў можна будзе з перасадкай у Вілейцы. хуткі цягнік №739 Полацк – Мінск адыходзіць з Полацка ў 06.19 і прыбывае ў Вілейку ў 08.19, а праз дзесяць хвілін з Вілейкі адыходзіць цягнік на Будслаў.
Вярнуцца з Будслава ў Маладзечна можна дызель-цягніком №6683 Крулеўшчына – Маладзечна, які адыходзіць са станцыі Будслаў у 16.10, прыбывае ў Маладзечна ў 17.41.
З Маладзечна да Мінска можна даехаць хуткім цягніком №674 Гродна – Мінск, які адыходзіць з Маладзечна ў 18.59, прыбывае ў Мінск у 20.02, або электрацягніком №6132, які адыходзіць з Маладзечна ў 19.15, прыбывае ў Мінск у 21.02, ці электрацягніком №7034, які адыходзіць з Маладзечна ў 19.48, прыбывае ў Мінск у 21.09.
З Будслава ў Полацк можна выехаць у 14.03 дызель-цягніком №6684 Маладзечна – Крулеўшчына, у Крулеўшчыне перасесці на дызель-цягнік №6628, які адыходзіць у 15.09 і прыбывае ў Полацк у 17.04.