Пошук


11 чэрвеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася першая сустрэча новай святарскай рады і калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі.

Абедзве структуры пачалі сваю дзейнасць у новым складзе на перыяд наступных 5 гадоў (2018–2023).

У святарскую раду пакліканы святары, частка з якіх уваходзіць у яе паводле пасады, якую займаюць, частка — паводле выбару прэзбітэрыя дыяцэзіі, а таксама паводле прызначэння біскупа Гродзенскага.

Кодэксам Кананічнага Права ўстаноўлена, што святарская рада — гэта супольнасць святароў, якая з’яўляецца як бы сенатам біскупа і прадстаўляе ўвесь прэзбітэрый. Яе задача заключаецца ў падтрымцы біскупа ў кіраванні дыяцэзіяй дзеля большага душпастырскага дабра даверанай яму часткі Божага народу.

Спіс членаў святарскай рады

паводле пасады:

  • дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі — генеральны вікарый
  • кс. канонік Цэзарый Міх — судовы вікарый
  • кс. канонік Уладзімір Гуляй — біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства Лідскай акругі
  • кс. канонік Ян Кучынскі — біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства Гродзенскай акругі
  • кс. канонік Юзаф Багдзевіч — біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства Смаргонскай акругі
  • кс. канонік Аляксандр Мацкевіч — канцлер Гродзенскай курыі
  • кс. Віталій Вайцяхоўскі — рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне

паводле выбару:

  • кс. канонік Чэслаў Паўлюкевіч — пробашч і кусташ санктуарыя Пана Езуса Журботнага ў Росі
  • кс. Андрэй Зноска — пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе
  • кс. Ян Рушніцкі — дэкан дэканату Гродна-Захад і пробашч парафіі Св. Станіслава і св. Максімільяна ў Каробчыцах
  • кс. Томаш Ксянжкевіч CMF — пробашч парафіі Хрыста Валадара ў Азёрах
  • кс. канонік Ян Пузына — дэкан Ашмянскага дэканату і пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
  • кс. канонік Генрык Яблонскі — дэкан Радунскага дэканату і пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці
  • кс. Юрый Кузьміч — дэкан Шчучынскага дэканату і пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары
  • кс. Антоні Казлоўскі — пробашч парафіі Св. Юды Тадэвуша ў Вішневе
  • кс. канонік Антоні Грэмза — віцэ-канцлер Гродзенскай курыі

паводле прызначэння:

  • а. Андрэй Шчупал CSsR — духоўны айцец святароў Гродзенскай дыяцэзіі

Калегія кансультантаў — гэта дыяцэзіяльны орган, члены якога паводле прызначэння з’яўляюцца членамі святарскай рады. Да задач калегіі належыць выкананне дарадчых заданняў, даручаных ёй дыяцэзіяльным біскупам.

Калегія кансультантаў мае асаблівыя паўнамоцтвы ў перыяд вакансіі біскупскай сталіцы. Калі дыяцэзія не мае свайго біскупа, да задачаў калегіі належыць, між іншым, прызначэнне адміністратара дыяцэзіі.

У Гродзенскай дыяцэзіі ў склад калегіі ўвайшлі:

  • дапаможны біскуп дыяцэзіі Юзаф Станеўскі — генеральны вікарый
  • кс. канонік Аляксандр Мацкевіч — канцлер Гродзенскай курыі
  • кс. канонік Уладзімір Гуляй — біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства Лідскай акругі
  • кс. канонік Ян Кучынскі — біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства Гродзенскай акругі
  • кс. канонік Юзаф Багдзевіч — біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства Смаргонскай акругі
  • кс. канонік Генрык Яблонскі — дэкан Радунскага дэканату і пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці
  • кс. канонік Антоні Грэмза — віцэ-канцлер Гродзенскай курыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця