Пошук
30.06.2018 19:48   Catholic.by

Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1–2 ліпеня і будуць прысвечаны 20-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моладзі — «надзеі Касцёла і грамадства».

1 ліпеня

  • 13.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя а. Віктарам Бурлакам OFM
  • 18.00 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
  • 20.00 — набажэнства Акафісту (цэлебруе Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Ян Сяргей Гаек МІС з удзелам хору Грэка-Каталіцкай Царквы)
  • 20.30 — Марыйныя Нешпары (цэлебруе кс. Ігар Лашук)
  • 21.30 — рахунак сумлення
  • 22.30 — З моладдзю ў малітве
  • 23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
  • 24.00 — святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі)

2 ліпеня

  • 02.00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку; выступ гурта Laudans
  • 02.00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
  • 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы бэрнардыны)
  • 07.00 — Фацімскі Ружанец
  • 08.30 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец)
  • 10.00 — Сужэнскія сустрэчы
  • 10.20 — прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове
  • 11.00 — урачыстая св. Імша і эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Габар Пінтэр)

На заканчэнне ўрачыстасці — апостальскае благаслаўленне, якое ад імя папы Францішка ўдзеліць Апостальскі Нунцый.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа