Пошук

11.06.2018 11:41   Catholic.by

Супольнасць Ордэна кармэлітаў босых на Беларусі са смуткам паведамляе, што ў ноч на 11 чэрвеня ва ўзросце 60 гадоў адышла ў вечнасць Тэрэза Валэйка, маці айца Генрыха Валэйкі OCD, які нясе служэнне ў Мядзелі.

Пахавальныя абрады адбудуцца ў аўторак 12 чэрвеня а 13-й гадзіне ў касцёле Адшукання св. Крыжа ў Астраўцы (Гродзенская дыяцэзія).

Святароў, якія будуць прысутнічаць на пахаванні, а. Генрых просіць звязацца з ім па тэл.: +375 (29) 557 69 12.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане.

Абноўлена 11.06.2018 15:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.