1 чэрвеня ў Мінску арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі — разам з Паўлам Сапоцькам, дырэктарам ДУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь», падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве архідыяцэзіі і музея.
Як адзначаецца ў тэксце мемарандума, бакі выказалі згоду на супрацоўніцтва ў пытаннях захавання матэрыяльнай і духоўнай гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама на даследчую дзейнасць, накіраваную на вывучэнне каталіцкай спадчыны Беларусі.
Мемарандум будзе садзейнічаць рэалізацыі выдавецкіх праектаў, падтрымцы моладзевых асветніцкіх ініцыятыў, вяртанню ў культурны кантэкст імёнаў выбітных беларускіх дзеячаў.
Дзеянне мемарандума уступіла ў сілу з моманту падпісання.