Пошук

20.04.2018 20:44   Catholic.by

Кангрэгацыя сясцёр місіянерак Святой Сям’і са смуткам паведамляе, што 19 красавіка 2018 г. адышла ў вечнасць сястра Сільвія Міраслава Жычка ад Святога Духа, пражыўшы 60 гадоў, з якіх 40 — у Кангрэгацыі.

Беларускія вернікі памятаюць сястру Сільвію як таленавітую арганістку, якая працяглы час праслаўляла Пана граннем і спевам у пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Развітанне з с. Сільвіяй распачнецца ў доме Кангрэгацыі сясцёр місіянерак Святой Сям’і на вуліцы Зельнай у Беластоку ў панядзелак 23 красавіка а 8-й гадзіне.

Пахавальная св. Імша адбудзецца ў капліцы законнага дома а 11-й гадзіне, пасля якой цела спачылай будзе пахавана на фарных могілках у Беластоку.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане.

Абноўлена 23.04.2018 14:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця