19 красавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко традыцыйна наведалі дзяцей з радунскага дома-інтэрната, каб падзяліцца з імі радасцю перажывання Велікоднага перыяду.
Сустрэча з дзецьмі пачалася з футбольнага матчу, падчас якога выхаванцы дома-інтэрната прадэманстравалі семінарыстам сваё спартыўнае майстэрства. Пасля гульні будучыя святары сустрэліся са сваімі даўнімі сябрамі з дзіцячага прытулка. Адкрытая і радасная ўсмешка на тварах яго юных жыхароў сведчыла пра тое, што яны з нецярплівасцю чакалі прыезду сваіх старэйшых сяброў.
Час, праведзены з дзецьмі, яшчэ раз пераканаў студэнтаў семінарыі ў неабходнасці і важнасці арганізацыі такога роду сустрэч, якія вельмі моцна ўплываюць як на тых, хто рыхтуецца да святарства, так і на дзяцей, якім неабходныя ўвага і клопат.