Пошук

26.03.2018 15:35   Яўген Амасёнак / Catholic.by

25 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне завяршыліся рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню жыццёвага паклікання. Каля 60 юнакоў сабраліся на сустрэчу, каб разважаць над тэмай «Наблізіцца да таямніцы Крыжа».

Падчас рэкалекцый удзельнікі мелі магчымасць адчуць атмасферу семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, узбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы, каб глыбей перажыць падзеі Вялікага тыдня і падрыхтавацца да асабістай сустрэчы з Уваскрослым Хрыстом.

Удзел у Крыжовым шляху вуліцамі горада, сустрэча з прабачаючым Езусам у сакрамэнце пакаяння, разважанні над Божым словам у групах, святая Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту – усё гэта спрыяла паглыбленню і ўмацаванню духоўнай сувязі маладых людзей з Хрыстом, каб яны з адвагай маглі прыняць той жыццёвы напрамак, які прапануе ім Бог.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця