Пошук

23.02.2018 11:16   Grodnensis.by

Днямі быў прэзентаваны лагатып агульнабеларускай сустрэчы каталіцкай моладзі, якая пройдзе ў Гродне з 29 красавіка па 1 мая. Пра гэта паведамляе grodnensis.by.

На лагатыпе прадстаўлены крыж, сэрца і выява Маці Божай, а таксама напісана тэма сустрэчы: «Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана» (Лк 1, 30).

Aгульнабеларуская сустрэча моладзі будзе прымеркавана да Года моладзі ў Каталіцкім Касцёле на Беларусі i спалучана з юбілейнымі 25-мі Дыяцэзіяльнымі днямі моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.

Ксёндз канонік Антоні Грэмза, душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, ужо сёння заклікае моладзь з усёй краіны да ўдзелу ў гэтай сустрэчы.

«Гэта будзе наша сумеснае свята маладосці і сведчання пра тое, што ў Беларусі ёсць шмат адданай Пану Езусу і Панне Марыі моладзі, якая шчырым сэрцам жадае верыць Богу і сустракацца разам», — адзначае святар.

У бліжэйшы час будзе абвешчана праграма сустрэчы і ўмовы ўдзелу ў ёй.

Абноўлена 23.02.2018 11:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця