Пошук

19.02.2018 10:57   Яўген Амасёнак / Catholic.by

 

18 лютага з рук дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага навучэнцы 3-га і 4-га курсаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне атрымалі паслугі лектарату і акалітату, а навучэнцы 5-га курсу сталі кандыдатамі да прыняцця дыяканскага пасвячэння.

Велікапосныя рэкалекцыі, якія адбыліся ў семінарыі, вельмі паспрыялі падрыхтоўцы навучэнцаў да свядомага прыняцця гэтых надзвычай важных паслугаў.

З гэтага моманту лектары будуць не толькі абвяшчаць жыццядайную моц Святога Пісання з амбоны падчас Эўхарыстыі, але і чэрпаць з Божага слова веру і адвагу, каб ператвараць яго ў жыццё падчас штодзённых абавязкаў.

Акалітаў, у сваю чаргу, Касцёл палічыў годнымі дакранацца да Найвялікшай Таямніцы хрысціянскай веры, каб яны яшчэ больш маглі прыпадобніцца да свайго Настаўніка, Езуса Хрыста.

Чатыры кандыдаты да прыняцця дыяканскага пасвячэння цяпер пачнуць рыхтавацца да заданняў, якія Касцёл у будучыні паставіць перад імі: да абвяшчэння Божага слова, дапамогі святару падчас цэлебрацыі Літургіі, а таксама служэння найбольш патрабуючым.

 

Будзем памятаць у сваёй малітве пра ўсіх тых, якія няспынна робяць адважныя крокі на шляху да святарства, каб яны заўсёды былі вернымі Евангеллю і мужна распавядалі іншым аб тым, што ўчыніў для іх Хрыстус.

Абноўлена 19.02.2018 11:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця