Пошук

02.01.2018 14:19   Кс. Юзаф Сярпейка / Фота: Эльвіра Яфімчык / Catholic.by

31 снежня, у свята Святой Сям’і, у катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве прайшла святая Імша з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў для сем’яў і ўдзельнікаў руху «Хатні Касцёл» Магілёўскага рэгіёну.

Узначаліў Імшу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Сваю гамілію іерарх пабудаваў на разважаннях пра Святую Сям’ю.

«Часта ў нас ствараецца наіўны вобраз Святой Сям’і, падобна таму, як наіўнымі з’яўляюцца нашы ўяўленні пра дасканалую сям’ю. Мы звычайна думаем, што Святая Сям’я не мела ніякіх праблем, не перажывала крызісы, а ціха і мірна жыла ў Назарэце. Але, як і нашыя сем’і, яна перажывала цяжкасці, непаразуменні і цярпенні. І ў гэтым яна вельмі падобная да сем’яў сучаснасці», — адзначыў біскуп.

Біскуп дадаў, што Святая Сям’я вучыць прымаць нашых блізкіх як дар Божы, паглыбляючы любоў да іх.

Паўтараючы за іерархам словы аднаўлення сужэнскіх абяцанняў, больш за 40 пар прыгадалі адзін з найбольш шчаслівых момантаў свайго жыцця.

 

Абноўлена 02.01.2018 15:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа