З 26 па 28 снежня прайшлі міжнародныя спаборніцтвы па настольным тэнісе ў Варшаве. Арганізатарам спаборніцтваў выступіў кс. Міраслаў Мікульскі. У спаборніцтвах прымалі групы з Польшчы, а Беларусь прадстаўлялі групы з Іўя і Гродна (парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай Маці Міласэрнасці).
Апекуном групы з Гродна быў Аляксандр Гусар, які заняў пятае месца ў спаборніцтвах сярод апекуноў. Усе ўдзельнічалі ў катэгорыі 2002 — 2009 гадоў нараджэння Марцэліна Мартынчык, Аліна Сяўрук і Аляксандр Дыўрук занялі ў сваіх катэгорыях чацвёртыя месцы.
Кожны дзень мерапрыемства пачынаўся са св. Імшы. Радасць прыносіў не толькі ўдзел у гэтых спаборніцтвах, але і магчымасць разам маліцца і праслаўляць Бога.