Пошук

29.12.2017 12:25   Тэкст і фота: Уладзіслаў Валаховіч / Catholic.by

Традыцыйнае свята, якое дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» ўжо сем гадоў ладзіць на Божае Нараджэнне, сёлета ў Магілеве прайшло ў незвычайнай форме і з незвычайнымі гасцямі. 28 снежня, у свята святых Немаўлят, мучанікаў, аплаткавую сустрэчу для дзяцей пралайфераў і іх бацькоў наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB і магілёўскія святары.

Задоўга да свята дзеці развучвалі бальныя танцы — паланэз, вальс, падэграс, кракавяк, прычым ім падабаўся сам працэс рэпетыцый.

Cапраўды, для кожнага так важна хаця б зрэдку адчуць, які гонар і годнасць быць сынам ці дачкой такога вялікага Валадара, Айца на Нябёсах, Караля каралёў.

Цудоўным чынам радасная атмасфера казачнага балю дапамагла кожнаму ўдзельніку адчуць сябе прынцам або прынцэсай.

    

Дзеці і іх бацькі разумелі, што працавалі не дарма, бо, як сказаў у сваім слове біскуп, «наша праца для таго, каб прынесці любоў і радасць іншым людзям». «Гэта лепшы падарунак, які мы можам прынесці да ясляў Дзіцяткі Езуса», — заўважыў біскуп Аляксандр Яшэўскі.

Сустрэча скончылася дзяленнем аплаткай і пажаданнямi, якія прынцы і прынцэсы складалi адно аднаму. Але на гэтым свята не заканчваецца, бо «Казачны баль» у Магілёве пройдзе яшчэ 7 студзеня.

Пралайферы гатовыя падзялiцца радасцю з дзецьмi, маці якіх у цяжкі момант выбралі для іх жыццё.

Абноўлена 29.12.2017 14:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця