Пошук

26.12.2017 11:05   Ганна Антоненка / Фота: бр. Корнэль Консэк / Catholic.by

20 снежня пры касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася дыскусійная сустрэча вернікаў навагрудскай парафіі, прысвечаная разважанню на тэму «Эўхарыстыя ў жыцці верніка». Ініцыятарам правядзення дыскусійнага стала выступіла рэдакцыя часопіса «Дыялог» на чале з бр. Корнэлем Консэкам.

У сустрэчы прыняло ўдзел 10 чалавек, якія дзяліліся сведчаннем, чым асабіста для іх з’яўляецца ўдзел у Эўхарыстыі і як яны перажываюць святую Імшу.

Вядучы дыскусійнага стала кс. Юрый Жэгарын згодна з думкай рэдакцыі часопіса «Дыялог» зрабіў асаблівы акцэнт на сімволіку літургіі святой Імшы – на літургічныя жэсты (знак крыжа, пастава стаяння, сядзення, кленчання), а таксама значэнне словаў. Шмат увагі ў дыскусіі было прысвечана належнай падрыхтоўцы верніка да поўнага перажывання літургіі Найсвяцейшай Ахвяры.

У найбліжэйшым нумары часопіса «Дыялог» з’явіцца поўны артыкул-справаздача з вынікам працы дыскусійнай сустрэчы вернікаў у Навагрудку.

 

 

Абноўлена 26.12.2017 14:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа