![](/3/images/news/2017/12/2017-12-21-polack-0007.jpg)
20 снежня ў парафіі Унебаўзяцця Найвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве прайшла аплатковая сустрэча з з членамі Жывога Ружанца, Легіёну Марыі і супрацоўнікамі «Карытас». Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
«10 гадоў таму Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч распачаў сваю дзейнасць на нашай беларускай зямлі і ўвёў у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прыгожую традыцыю — аплаткавую сустрэчу біскупа перад святам Божага Нараджэння з касцёльнымі супольнасцямі, рухамі і іншымі групамі. Пасля двух гадоў прабывання тут, на магілёўскай зямлі, я маю жаданне, каб у магілёўскай частцы нашай архідыяцэзіі гэтая традыцыя таксама развівалася», — заўважыў біскуп Аляксандр Яшэўскі.
У гаміліі іерарх, разважаючы над Евангеллем і сцэнай Звеставання, сказаў: «Як жа нам, людзям, цяжка ў сваім жыцці падпарадкаваць сваю ўласную волю волі іншага чалавека: цяжка мужу падпарадкаваць сваю волю волі жонкі і наадварот; як цяжка нам бывае на працы падпарадкоўвацца кіраўніку, гэта вельмі нялёгка, вельмі часта нам прыходзіцца нават ісці на кампраміс, прамаўчаць. Але яшчэ цяжэй убачыць і адкрыць для сябе тую волю, якую Бог мае для кожнага з нас і жадае, каб мы здзяйснялі яе ў сваім жыцці».
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-21-polack-0005.jpg)
Што такое для нас выканаць Божую волю? Як разумець рэлігійнае вымярэнне выкананне волі Айца? Такія пытанні ўзняў у сваёй прамове біскуп, адказны за Магілёўскі рэгіён.
«У першую чаргу гэта наш абавязак, абавязак як сапраўдных дзяцей Божых, выканаць волю Нябеснага Айца ў нашым з вамі жыцці. Па-другое, неабходна прыняць самім свабодна тое, што Бог жадае для нас. І дапамогай у разуменні гэтага абавязку, а таксама прыняцця яго ў поўнай свабодзе, з’яўляецца сённяшняя сцэна Звеставання, а менавіта асоба Найсвяцейшай Панны Марыі», — нагадаў іерарх.
Біскуп Аляксандр Яшэўскі падкрэсліў, што Марыя «абавязак выканаць волю Бога робіць сваёй уласнасцю, прымае ў поўнай свабодзе і радасці, таму здольная сказаць: “Вось я, слуга Пана, няхай мне станецца паводле Твайго слова”».
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-21-polack-0006.jpg)
Біскуп таксама падкрэсліў, што вялікія справы здяйсняюцца ў цішыні, у малітоўным чуванні, на каленях. «Таму, дарагія члены Жывога Ружанца, працягвайце вашу нястомную малітву ў інтэнцыях, якія Святы Айцец дае на кожны месяц, а таксама ў інтэнцыі свету, Касцёла, асабліва нашай магілёўскай зямлі», — заклікаў іерарх.
Біскуп Аляксандр Яшэўскі ўзгадаў таксама пра сутнасць дзейнасці Легіёну Марыі і дабрачыннага таварыства «Карытас», дзе людзі праз служэнне іншаму чалавеку жадаюць прынесці Езуса ў канкрэтнай матэрыяльнай дапамозе. Прыгожай, па словах іерарха, з’яўляецца традыцыя ў магілёўскіх парафіях, калі члены Легіёну Марыі дапамагаюць святарам у першую пятніцу месяца наведваць хворых людзей, тых, хто не можа самастойна прыйсці ў святыню, каб сустрэцца з Богам, прыняць Яго ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Важнай з'яўляецца дзейнасць «Карытас», мэта якой — дапамога патрабуючым, незалежна ад іх веравызнання, а такіх, патрабуючых людзей, вельмі шмат. Такая дзейнасць немагчыма без дапамогі валанцёраў, для якіх біскуп таксама прасіў Божага благаслаўлення, каб іх праца прыносіла добры плён.
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-21-polack-0001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-21-polack-0002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-21-polack-0003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-21-polack-0004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-21-polack-0005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-21-polack-0006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-21-polack-0007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-21-polack-0008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-21-polack-0009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-21-polack-0010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-21-polack-0011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-21-polack-0012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/12/s-2017-12-21-polack-0013-cb.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-21-polack-0001.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-21-polack-0002.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-21-polack-0003.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-21-polack-0004.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-21-polack-0005.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-21-polack-0006.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-21-polack-0007.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-21-polack-0008.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-21-polack-0009.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-21-polack-0010.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-21-polack-0011.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-21-polack-0012.jpg)
![](/3/images/news/2017/12/2017-12-21-polack-0013.jpg)
«Нам трэба навучыцца за ўсё быць удзячнымі Пану Богу, нястомна звяртаючыся да Марыі, каб паўтараць нашае “так” у выкананні Божай волі. Неабходна вучыцца падпарадкаваць сваю волю волі Бога і прасіць святла Духа Святога, каб бачыць волю Божую адносна нас на гэтай зямлі, праслаўляючы Яго, як гэта рабіла Марыя», — заключыў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)