Пошук

11.12.2017 15:19   Тэкст і фота: Наталля Волах / Catholic.by

У бабруйскім касцёле 8 снежня адбылася святая Імша з нагоды ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтае свята для вернікаў асаблівае тым, што з'яўляецца адпустовым.

Так адбылося, што гэты дзень супаў з пачаткам рэкалекцый. На ўрачыстую Імшу быў запрошаны біскуп вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB, яму і выпаў гонар праводзіць службу. У Эўхарыстыі ўдзельнічалі дыякан Мікалай Гракаў, які не так даўно нёс служэнне пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску, і ксёндз рэкалекцыяніст Дзмітрый Занямонскі з Мінска.

Падчас рэкалекцыйных разважанняў аб Найсвяцейшай Панне Марыі былі зададзены наступныя пытанні: «Хто для мяне Дзева Марыя?» і «Што я магу зрабіць для Яе?»

На гэтыя ж пытанні зрабіў акцэнт і біскуп Аляксандр Яшэўскі, адзначыўшы, што лепшае, што мы можам зрабіць для нашай Нябеснай Маці, — гэта старацца стаць такімі ж святымі, як і Яе Беззаганнае Сэрца.

Абноўлена 12.12.2017 11:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа