Пошук

04.11.2017 22:07   Catholic.by

2 лістапада ў шпіталі ў Новым Таргу (Польшча) адышоў у вечнасць салетын кс. Чэслаў Халгас MS. Пахаванне пройдзе 5 лістапада ў Дэнбоўцы (Польшча) у касцёле Маці Божай Салетынскай у 13.00. У 12.30 у святыні будуць маліцца Ружанец у інтэнцыі спачылага.

Ксёндз Чэслаў Халгас нарадзіўся 24 сакавіка 1935 года ў Дамінікавіцах (Польшча). Манаскія абяцанні склаў у 1952. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1959 годзе з рук люблінскага ардынарыя біскупа Пятра Калвы. На працягу 65 гадоў манаскага жыцця і 58 гадоў святарства нёс служэнне ў розных парафіях Польшчы і ў Беларусі (Віцебская дыяцэзія).

Вечна адпачынак дай яму, Пане...

Абноўлена 06.11.2017 11:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця