Пошук

02.11.2017 15:14   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

На сайце zvarot.by распачалася кампанія па зборы подпісаў за тое, каб 1 і 2 лістапада зрабіць у Беларусі выхаднымі днямі.

Аўтары петыцыі адзначаюць, што ў пачатку 1990-х у Беларусі Дзяды былі непрацоўным днём, што давала грамадзянам Беларусі магчымасць выканаць хрысціянскі абавязак і ўшанаваць продкаў, дбаючы пра добраўпарадкаванне могілак.

«Сёння гэта цяжка рэалізаваць у сучасных умовах адсутнасці непрацоўнага дня 1 ці 2 лістапада, — гаворыцца ў петыцыі. — У каталіцкай традыцыі 1 лістапада — урачыстасць Усіх Святых, 2 лістапада — дзень, калі памінаюць усіх памерлых.

Фота Віталія Палінеўскага

Праваслаўныя вернікі маюць свой дзень памяці продкаў — Радаўніцу, якая афіцыйна з’яўляецца выхадным. Больш за тое, кіраўніцтва дзяржавы для зручнасці перад Радаўніцай пераносіць працоўныя дні, каб праваслаўным грамадзянам Беларусі было зручна выканаць свае абавязкі — прыбраць магілы і ўшанаваць продкаў.

Католікі, як і многія беларусы, што адзначаюць Дзяды 1 і 2 лістапада па старажытнай традыцыі, пазбаўлены такой магчымасці, што мае падставы гаварыць аб дыскрымінацыі дадзенай дэнамінацыі».

Калектыўны зварот будзе накіраваны ў  Савет Міністраў і Адміністрацыю Прэзідэнта 7 снежня. Аўтары распачатай кампаніі адзначаюць, што петыцыя складзена ў мэтах «захавання добразычлівых адносінаў перад прадстаўнікамі розных канфесій і рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду сумлення».

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч станоўча выказаўся адносна гэтай прапановы.

Абноўлена 03.11.2017 15:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа