Пошук

16.10.2017 11:13   Iрына Мялешка / Catholic.by

14 кастрычніка прайшло адкрыццё новага навучальнага года на «Міждыяцэзіяльных курсах сямейнага жыцця» ў Гродне. Сёлета на курсы залічаны 20 слухачоў з Гродна, Ваўкавыска і Ліды.

Святую Імшу ўзначаліў сакратар Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі а. Пётр Фраштэнга OCD. У гаміліі дыяцэзіяльны душпастыр сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі кс. Дзмітрый Лабкоў звярнуў увагу на Святую Сям’ю як прыклад для сем’яў, у якім можна знайсці ўсё, што можа спрыяць іх развіццю.

Пасля Імшы а. Эдвард Пяцельчыц выступіў з інаўгурацыйным дакладам на тэму «Энцыклікі Humanae Vitae», прысвечаным уплыву кантрацэпцыі на грамадства і Касцёл. Як было адзначана ў дакладзе, «у энцыкліцы Humanae Vitae у 1968 папа Павел VI пацвердзіў вучэнне Касцёла аб недапушчальнасці любой кантрацэпцыі. Энцыкліка амаль паўсюдна была ўспрынята негатыўна, нават у каталіцкім асяроддзі.

Па словах дакладчыка, «сітуацыя пагаршаецца, калі пара яшчэ не заключыла шлюб або, напрыклад, яны проста жывуць разам без якіх-небудзь дакладных планаў на будучыню». З-за росту бясплоднасці расце попыт на экстракарпаральнае апладненне, якое фактычна не лечыць бясплоднасць.

Урачы, абыходзячы натуральныя дзетародныя працэсы, не імкнуцца выявіць прычыну бясплоднасці пары. Чалавечым істотам, атрыманым пры дапамозе гэтай методыкі, даецца магчымасць расці на працягу некалькіх дзён, пасля чаго «няякасныя» эмбрыёны знішчаюцца.

«Кантрацэпцыя нішчыць любоў! Сэнс любові не ў тым, каб браць, але каб даваць. Яна не скупая, а шчодрая», — адзначыў а. Эдвард Пяцельчыц.

Святар звярнуў увагу, што «на сям’ю і сужэнства ў цяперашні час актыўна і сістэматычна вядзецца атака з усіх бакоў і што ў гэтай атацы кантрацэпцыя з’яўляецца ключавым фактарам».

«У католікаў вельмі мала дзяцей, існуе сур’ёзны недахоп пакліканняў да святарства і кансэкраванага жыцця», — падкрэсліў дакладчык. Задачай кожнага хрысціяніна  з’яўляецца «абвяшчэнне з усёй моцай пасланне энцыклікі Humanae Vitae. Без гэтай умовы немагчыма аднавіць стабільныя сужэнствы і здаровыя сем’і ў хрысціянскіх краінах.

Пасля дакладу адбылася дыскусія на закранутыя ў ім тэмы.

«Міждыяцэзіяльныя курсы сямейнага жыцця» ў Гродне былі заснаваны дэкрэтам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў 2009 г.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.