Пошук

23.08.2017 12:32   grodnensis.by / Catholic.by

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў новага духоўнага айца і прэфекта Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Новым духоўным айцом семінарыстаў прызначаны кс. Ян Сарэла, які апошнія пяць гадоў быў пробашчам парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе. Прэфектам прызначаны кс. Ян Раманоўскі, які апошнія два гады вучыўся ва ўніверсітэце ў Памплоне (Іспанія).

Ксёндз Ян Сарэла нарадзіўся 28 жніўня 1975 г. Паходзіць з парафіі ў Тракелях. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 3 чэрвеня 2000 г. у катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне з рук біскупа Кашкевіча. З 2017 года з’яўляецца адказным мадэратарам за пастаянную фармацыю святароў у Гродзенскай дыяцэзіі.

Ксёндз Ян Раманоўскі нарадзіўся 10 лістапада 1987 г. Паходзіць з парафіі ў Радуні. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 26 мая 2012 г. у катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне з рук біскупа Кашкевіча.

Абноўлена 23.08.2017 17:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця