Пошук

23.08.2017 11:57   Кацярына Мурамская / Фота: Сяргей Масло / Catholic.by

13–20 жніўня айцы піяры з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе правялі «Канікулы з Богам». У адпачынку прынялі ўдзел 300 дзяцей, як з піярскай, так і з іншых парафій.

У гэтым годзе ўся піярская сям’я святкуе два юбілеі: 400-годдзе існавання ордэна піяраў і 250-годдзе з дня кананізацыі св. Юзафа Каласанса. Таму адпачынак быў прысвечаны менавіта гэтым падзеям.

Падчас канікул пробашч парафіі а. Андрэй Агель, а. Аляксандр Махнач і 30 аніматараў дапамагалі дзецям паглыбляць веру, а таксама арганізоўвалі для іх забавы.

Першы дзень — час знаёмства. Кожная група падрыхтавала песню і прадставіла сваю назву — «Дзеці Каласанса», «Піярчыкі», «Паслядоўнікі Юзафа» і інш.

На працягу тыдня дзеці рыхтавалі нумары да «Хвіліны славы», якіх на гала-канцэрце было прадстаўлена больш за 50. Таксама для дзяцей былі арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы «Мнагаборства» і дзень піярскіх танцаў і батутаў. Штодзень увечары ўсе збіраліся на супольную малітву перад Місійным крыжам. Кожны дзень маленькія вернікі атрымоўвалі салодкі падарунак і заданне распавесці сваім сем’ям пра тое, што даведаліся падчас дня.

Адметнасцю «Канікул з Богам», якія арганізоўваюць айцы піяры, з’яўляецца падарожжа па Беларусі. Сёлета дзеці наведалі Мінск і «Дрымлэнд».

На заканчэнне «Канікул з Богам» прайшло падсумаванне тыдня і ўзнагароджанне пераможцаў.

 

Абноўлена 23.08.2017 17:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа