![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-003.jpg)
Апагеем ўрачыстасцяў у Росіцы, што прайшлі 4 і 5 жніўня, стала Эўхарыстыя апоўначы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
Вітаючы шматлікіх вернікаў і святароў, прысутных на Імшы, іерарх адзначыў, што ўсе сабраліся тут, каб узгадваючы подзвіг благаслаўлёных росіцкіх мучанікаў, а таксама прасіць для сябе моцнай веры і адвагі жыць з Хрыстом у сучасным свеце, Яго Евангеллем, як гэта рабілі благаслаўлёныя Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч.
«Гэта заданне для кожнага з нас — быць нашчадкам благаслаўлёных росіцкіх пакутнікаў, іх плённага жыцця», — заклікаў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-008-cb.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-010.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-014.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-001.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-002.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-003.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-004.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-005.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-011.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-006.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-007.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-012.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-013.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-009.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-008.jpg)
Звяртаючыся да чытання з Евангелля, у якім Езус заклікаў вучняў: «Калі хто хоча ісці за мною, няхай адрачэцца ад сябе, бярэ свой крыж і ідзе за мною», іерарх нагадаў, што гэты ўрывак — важнае пасланне для сучасных людзей, для Касцёла і ўсяго свету.
Менавіта гэты заклік Хрыста благаслаўлёныя мучанікі з Росіцы выканалі дасканала. Святары мелі магчымасць пазбегнуць смерці, але яны прынялі рашэнне застацца з вернікамі; дзеля таго, каб прыняць і да канца данесці свой крыж.
Звяртаючыся да рэалій сучаснага свету, біскуп заклікаў вернікаў «думаць пра тое, што Божае, а не тое, што чалавечае, а таксама быць гатовым трымацца Хрыста ўсюды, куды Ён вядзе».
Іерарх падкрэсліў, што трэба рабіць выбар «не па чалавечых крытэрыях, зручных па абставінах, а па абсалютных крытэрыях Божага слова», адзначаючы, што сёння модна іншае «хрысціянства», калі вуснамі абвяшчаюць адно, а ў рэальнасці трымаюцца сваёй праграмы жыцця.
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-020-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-021-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-022-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-023-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/08/6296/s-2017-08-07-rosica-024-cb.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-016.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-017.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-018.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-019.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-020.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-021.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-022.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-023.jpg)
![](/3/images/news/2017/08/6296/2017-08-07-rosica-024.jpg)
Пасля Імшы адбылася працэсія на пляц мучаніцтва. Начную цемру малой вёскі асвятлялі толькі факелы і знічы ў руках вернікаў, якія яны па традыцыі пакінулі на пляцы пасля адарацыі крыжа, устаноўленага на гэтым месцы.
«Знакам надзеі і перамогі над грахом і смерцю» назваў крыж у часе набажэнства на пляцы мучаніцкай смерці ахвяраў росіцкай трагедыі віцебскі ардынарый Алег Буткевіч. Працягам ўрачыстасцяў уначы стаў росіцкі крыжовы шлях, які прайшоў каля касцёла.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)