Пошук

01.08.2017 12:16   Кс. Артур Малафей / Catholic.by
На фота: каманда з парафіі Маці Божай Вострабрамскай у Гродна

Парафіядны летнік праходзіў у польскім Яраслаўцы на Балтыйскім моры 15-28 ліпеня.

У ім прымалі ўдзел тры каманды з Беларусі: парафія Маці Божай Вострабрамскай з Гродна, парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі са Слоніма і парафія Спаслання Святога Духа з Бярозаўкі.

Адным з лепшых дасягненняў беларускай моладзі ў парафіядным летніку сталі два першыя месцы ў спаборніцтвах па футболе.

Спачатку хлопцы з гродзенскай парафіі выйгралі турнір сярод 11 каманд 2002-2003 г.н. Затым хлопцы са Слоніма сталі лепшымі ў аналагічным турніры сярод каманд 2004-2005 г.н.

Таксама футбольная каманда з парафіі Гродна-Аўгустовак прыняла ўдзел ў таварыскім матчы па футболе з камандай пажарнікаў з Польшчы і разграміла супернікаў 6-0.

Падчас адпачынку ўсе ўдзельнікі рэалізоўвалі кожны дзень трыяду Парафіяды (Святыня-Тэатр-Стадыён). Штодзень хлопцы і дзяўчаты распачыналі святой Імшой. Адзін з вечараў на парафіядным адпачынку быў прысвечаны чуванню ў духу TAIZE.

А напярэдадні летніка моладзь з гродзенскай парафіі Аўгустовак прыняла ўдзел у Парафіядзе ў Варшаве, дзе заваявала 10 медалёў (8 залатых і 2 бронзавыя).

Абноўлена 02.08.2017 11:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.