Пошук

21.07.2017 17:34   Ірына Шнітоўская / Фота: Кацярына Сівагіна / Catholic.by

У памяць пра кардынала Казіміра Свёнтка, у шостую гадавіну яго смерці, вернікі парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы прыдумалі акцыю «Кветкі для кардынала».

У парафіі збіралі грошы на кветкі, якія 21 ліпеня былі перададзены ў Пінск на месца пахавання першага беларускага кардынала.

Падобная акцыя ў Нарачы праводзілася не ўпершыню. Раней у парафіі на кветкі ўжо збіралі да 100-годдзя з дня нараджэння кардынала, да пятай гадавіны з дня яго смерці і г.д. «Кветкавая акцыя» становіцца ўжо традыцыяй.

Нарачанцы не ўпершыню па-асабліваму аддаюць пашану памяці кардынала Казіміра Свёнтка. Не адно пакаленне нарачанскай моладзі выхавана на прыкладзе гэтага ахвярнага пастыра і сапраўднага сведкі веры. У мінулым годзе, у пятую гадавіну з дня смерці кардынала Свёнтка, менавіта маладыя нарачанцы ад імя ўсіх парафіянаў прынеслі кветкі ў крыпту, дзе спачывае іерарх.

21 ліпеня ў Нарачы ў інтэнцыі беларускага кардынала вернікі будуць маліцца на адмысловай святой Імшы ў яго гонар.

Абноўлена 02.08.2017 11:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.