Пошук

11.07.2017 12:38   Арцём Кір’янаў / Catholic.by

10 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшоў уступны экзамен для тых, хто прагне прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і людзям праз святарскую паслугу.

Кандыдаты на першы год навучання павінны былі паказаць свае веды па катэхізісу і агульным жыцці Касцёла, напісаць сачыненне на зададзеную тэму і прайсці кваліфікацыйную размову.

Па выніках экзамена новымі семінарыстамі сталі два кандыдаты з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (Ілья, Мінск) і тры з Пінскай дыяцэзіі (Баранавічы, Гомель, Пелішча). Супольнасць семінарыі заахвочвае падтрымаць новых навучэнцаў малітвай.

Тыя, хто адчувае голас паклікання да Божай службы, могуць звяртацца ў семінарыю, каб падаць дакументы на паступленне. Для іх уступны экзамен запланаваны на 10 жніўня 2017 года.

Абноўлена 11.07.2017 16:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.