У Касцёле ў Беларусі працуюць два каледжы і дзве духоўныя семінарыі. Прапануем вашай увазе правілы для паступлення.
Семінарыі:
- Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску
- Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне
Каледжы:
- Тэалагічны каледж св. Яна Хрысціцеля ў Мінску
- Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах
- Катэхетычныя курсы пры курыі Гродзенскай дыяцэзіі:
Курсы рыхтуюць кандыдатаў да катэхетычнай працы ў парафіях. Навучэнцамі курсаў могуць быць таксама тыя, хто прагне спазнаць праўды веры, а таксама паглыбіць сваю рэлігійную падрыхтоўку. Заняткі праходзяць завочна. Студэнты прыязджаюць на заняткі два разы на месяц на працягу 3,5 гадоў.
Кандыдаты да прыняцця на катэхетычныя курсы павінны прадставіць у курыю Гродзенскай дыяцэзіі наступныя дакументы:
- Пасведчанне аб хросце
- Атэстат аб атрыманні сярэдняй адукацыі
- Пасведчанне пра стан здароўя
- 4 фотаздымкі
- Біяграфія
- Заява з просьбай прыняць на навучанне
- Ксеракопія пашпарту
Заняткі распачынаюцца 30 верасня 2017 года і праходзяць кожныя два тыдні ў суботу і нядзелю кожнага месяца
Адрас: вул. К. Маркса, 4, 230025 Гродна, Беларусь.
Тэл.: +375 (152) 74 00 73;
факс: +375 (152) 75 64 55;
e-mail: katecheza.kuria@gmail.com