Навучанне ў каледжы адбываецца па чатырох накірунках. Упершыню з новага года будзе набрана асобная група па вывучэнні тэалогіі і сродкаў масавай камунікацыі.
15 чэрвеня распачынаецца ўступная кампанія ў Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля. У гэты дзень стартуе прыём дакументаў на 2017/2018 навучальны год.
Падаваць дакументы абітурыенты могуць да 25 жніўня ў Мітрапалітальнай курыі (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а) кожную пятніцу з 10.00 да 12.00. Пры падачы ў іншы час трэба папярэджваць загадзя па тэлефонах + 375 29 616 08 72; +375 17 203 68 44 або па e-mail: collegium@catholic.by
Уступны экзамен пройдзе 26 жніўня і будзе ўяўляць сабой кваліфікацыйную размову і праверку ведаў з катэхізіса і агульных ведаў пра Каталіцкі Касцёл.
Навучанне ў каледжы адбываецца па чатырох накірунках. Упершыню з новага года будзе набрана асобная група па вывучэнні тэалогіі і сродкаў масавай камунікацыі.
Такім чынам:
- Група А (тэалогія) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію і іншыя прадметы згодна з праграмай навучання. Студэнты, гэтай групы атрымліваюць дыплом аб заканчэнні каледжа без прысваення кваліфікацыі.
- Група Б (тэалогія + катэхетыка) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа працаваць у парафіях у якасці катэхета (настаўніка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
- Група В (тэалогія + касцёльны спеў) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа працаваць у парафіях у якасці кантара (кіраўніка спеваў). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне арганізацыі літургічных спеваў.
- Група Г (тэалогія + сродкі масавай камунікацыі) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа працаваць у касцёльных сродках масавай камунікацыі ў якасці супрацоўніка каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі (далей — КСМК).
Студэнты ІІІ курса ў залежнасці ад групы (Б, В, Г) акрамя прадугледжаных праграмай навучання прадметаў, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі (катэхет, кантар, супрацоўнік КСМК).
Кваліфікацыйны прадмет уваходзіць у выпускныя экзамены. Пасля заканчэння каледжа студэнты гэтых груп атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі.
Форма навучання
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ую і 4-ую суботу месяца. Навучанне бясплатнае. Прымаюцца асобы ад 18 да 55 гадоў. Дакументы падаюцца асабіста.
Студэнты каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофіі, псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы, сродках масавай камунікацыі і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рымска-Каталіцкага Касцёла.
Дакументы, неабходныя для паступлення:
- заява (напісаная ўласнаручна);
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
- копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
- копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі
- або iншыя дакументы аб адукацыi;
- копiя пашпарта (стар. 31-33);
- 3 фотаздымкi (3х4);
- медыцынская даведка;
- анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў)