2 сакавіка 2017 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 64-е пленарнае (пазачарговае) пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, на якім прысутнічалі іерархі і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.
aПадчас пасяджэння былі абмеркаваны наступныя пытанні:
- У сувязі з выхадам новага Ratio Studiorum (ватыканскі дакумент пра фармацыю і адукацыю ў семінарыях) біскупы абмеркавалі яго прымяненне ў Касцёле ў Беларусі
- Каардынацыя ўзаемадзеяння манаскіх супольнасцяў з дыяцэзіяльнымі біскупамі з мэтай паляпшэння пастырскай дзейнасці
- Магчымасць удзелу пілігрымаў з Беларусі ва ўрачыстасці беатыфікацыі арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса, якая адбудзецца 25 чэрвеня 2017 г. у Вільнюсе
- Справа распрацоўкі электроннага варыянту літургіі гадзін на беларускай мове
- Іншыя актуальныя пытанні.
Наступнае пасяджэнне запланавана на 4 мая 2017 г.