Пошук

30.09.2026 10:40   Catholic.by
Фота: Віталій Палінеўскі / ave-maria.by

3 кастрычніка ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў першы дзень Навэнны да Маці Божай Фацімскай, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да ўрачыстага святкавання 110-годдзя Фацімскіх аб'яўленняў у 2027 годзе.

Нагадаем, што з распараджэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па ініцыятыве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з 3 кастрычніка 2026 года па 5 чэрвеня 2027 года ў галоўным беларускім марыйным санктуарыі і ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбываецца Навэнна да Маці Божай Фацімскай.

«"Маё Беззаганнае Сэрца будзе тваім прытулкам і тваёй дарогай, якая прывядзе цябе да Бога", — запэўніла Марыя дзесяцігадовую Люцыю 13 чэрвеня 1917 года. Такім чынам, праз набажэнства першых суботаў месяца мы вучымся ў Марыі любові. Усё залежыць ад паставы нашых сэрцаў»,

— тлумачыць мэту правядзення Навэнны арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Асноўным днём, прызначаным для супольнай цэлебрацыі Эўхарыстыі і набажэнства, прысвечанага Найдаражэйшай Крыві Хрыста, з’яўляецца кожная першая субота месяца на працягу ўсяго перыяду падрыхтоўкі да ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе, якая адбудзецца 2-3 ліпеня 2027 года падчас святкавання Будслаўскага фэсту.

Пачатак у 11.00.

Чытаецца чацвёртая частка Ружанца Хвалебныя таямніцы, ці на выбар.

Адказвае за правядзенне першага дня Навэнны парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе (нацыянальны санктуарый).

Парадак навэнны:

1. Святая Імша (у Будславе).

2. Фацімскі Ружанец (перапрашэнне Беззаганнага Сэрца Марыі).
    Літанія да Маці Божай.
    Медытацыя (15 хвілінаў).

3. Перапынак / Пасілак (у Будславе).

4. Даклад пра аб'яўленні Маці Божай, прысвечаны тэматыцы Марыйных аб'яўленняў (у Будславе).

5. Вяночак да Божай Міласэрнасці.

6. Літанія да Божай Міласэрнасці.

Тэксты набажэнстваў на паасобныя першыя суботы, падрыхтаваныя выдавецтвам «Про Хрысто», будуць змяшчацца ў часопісе «Ave Maria», а таксама на інтэрнэт-старонках: сatholic.by, catholicminsk.by, ave-maria.by.

Тэксты для друку

  • Тэкст набажэнства на 3 кастрычніка 2026 года ў фармаце .DOC>>>
Абноўлена 30.09.2026 15:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.