Пошук

28.04.2026 08:00   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад імя Канферэнцыі, а таксама святароў, кансэкраваных асоб і вернікаў Беларусі, у адмысловым лісце павіншаваў з днём нараджэння Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа, якому 28 красавіка спаўняецца 51 год.

У прэс-службе ККББ адзначылі, што арцыпастыр пажадаў прадстаўніку Папы Льва XIV у Беларусі Божага благаслаўлення, моцнага здароўя, радасці з прабывання ў нашай краіне і поспехаў у служэнні Касцёлу на дыпламатычнай пасадзе.

Старшыня епіскапату Беларусі ў віншаванні таксама выразіў пажаданне, каб Святы Айцец здзейсніў Апостальскае падарожжа ў Беларусь.

Арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа нарадзіўся 28 красавіка 1975 года ў горадзе Палерма ў Італіі. Атрымаў святарскае пасвячэнне 6 жніўня 2003 года. Распачаў дыпламатычную службу ў Апостальскай Сталіцы 1 ліпеня 2006 года. Працаваў у Эквадоры, Тайландзе, Пастаянным Прадстаўніцтве Святога Пасаду пры Савеце Еўропы (Страсбург), у Секцыі Адносін з Дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыята Святога Пасаду і ў Венесуэле. 25 сакавіка 2025 года Папа Францішак прызначыў Іньяцыё Чэффаліа Апостальскім нунцыем у Беларусі.

Абноўлена 28.04.2026 09:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця