Пошук

23.02.2026 12:18   Catholic.by

23 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе Міністру абароны Беларусі Віктару Хрэніну віншаванні са святам.

Хрэнін Віктар Генадзевіч
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь

Глыбокапаважаны Віктар Генадзевіч!

Сардэчна віншую Вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Вайсковая служба заўсёды лічылася святой і праведнай. Хрысціянская ідэя вайсковай службы заключаецца ў самаадданым служэнні Радзіме і народу аж да гатоўнасці аддаць «жыццё сваё за сяброў сваіх» (пар. Ян 15, 13). Таму нашы продкі, абараняючы родную зямлю, спадзяваліся не толькі на сілу зброі і адвагу, але і на дапамогу Пана.

Ва ўсе часы на варце нашай Радзімы стаялі моцныя духам, адданыя сваёй Айчыне і маральным ідэалам людзі. І сёння, абараняючы мір, спакой і дабрабыт нашых суграмадзян, вы падаеце ўсім нам прыклад не толькі сілы і мужнасці, але і духоўнай стойкасці, маральнай вытрымкі і гонару.

Служэнне Радзіме, якое вы здзяйсняеце для захавання грамадскага парадку і спакою грамадзянскага насельніцтва нашай краіны, нельга ўявіць без гэтых якасцей. Штодзённае выкананне вайсковага абавязку — высокае пакліканне, якое патрабуе духоўнага подзвігу, а часам і самаахвяравання.

Жадаю вам Божай дапамогі, моцнага здароўя, духоўных сіл, натхнёнага і дбайнага служэння Радзіме. Малюся, каб Пан захоўваў вас і вашых блізкіх у пабожнасці. Блаславенне Пана няхай будзе з усімі, хто працуе на карысць нашай Радзімы — Рэспублікі Беларусь.

З малітвай

Арцыбіскуп Іосіф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

P. S. 23 лютага ў 18.30 у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбудзецца святая Імша за абаронцаў Айчыны, жывых і памерлых, якую ўзначаліць арцыбіскуп Станеўскі.

Абноўлена 23.02.2026 12:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця