Пошук

14.01.2026 16:36   Catholic.by

У суботу 7 лютага ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай ў рамках Навэнны з нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі пройдзе агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця.

Такія мерапрыемствы штогод праходзяць з нагоды ўрачыстасці Ахвяравання Пана, якая ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 2 лютага і таксама з’яўляецца Днём кансэкраванага жыцця — асаблівым святам усіх тых, хто без рэшты прысвяціў сябе служэнню Богу ў манаскім або законным жыцці.

Дэвізам агульнабеларускай сустрэчы кансэкраваных асоб будуць словы «Пакліканне дар і заданне».

Старшыня Аб’яднання вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі ксёндз Андрэй Лысы SChr запрашае ўсіх кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне ў нашай краіне, а таксама ўсіх людзей добрай волі, хто хоча маліцца за кансэкраваных асоб, узяць удзел у гэтай падзеі.

Праграма сустрэчы

  • 11.00 — прывітанне, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць споведзі;
  • 11.45 — прыгатаванне да Эўхарыстыі;
  • 12.00 — святая Імша з аднаўленнем манаскіх абяцанняў (узначальвае цэлебрацыю біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Адказны за пастырства Інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця пры ККББ);
  • 13.15 — абед, інтэграцыя;
  • 14.30 — мультымедыйная прэзентацыя манаскіх супольнасцей;
  • 15.00 — Літанія да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста, благаслаўленне і выезд.

Увага! Для лепшай арганізацыі неабходна пацвердзіць удзел у мерапрыемстве да 31 студзеня ўключна па спасылцы ТУТ>>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.