Пошук


Прадстаўнік Святога Айца кардынал Клаўдыё Гуджэроці, які прымаў удзел у святкаванні 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі, прыбыў у Брэст на дыяцэзіяльную сустрэчу моладзі.

Праходзячы ў атачэнні беларускіх біскупаў у касцёл Узвышэння Святога Крыжа, перад уваходам ён сустрэў старшыню Брэсцкага гарвыканкама Сяргея Мікалаевіча Лабадзінскага.

Спецпасланнік Папы Льва XIV і кіраўнік горада шчыра прывіталіся, абмяняліся некалькімі словамі і ўвайшлі ў святыню.

Звяртаючыся да высокага госця і ўсіх прысутных, прадстаўнік мясцовых уладаў павіншаваў іх з юбілеем і пажадаў моцнага здароўя, цярплівасці і «каб заўсёды быў мір».

Ад імя ўсіх брэстчан ён уручыў спецыяльнаму прадстаўніку Ватыкана букет белых кветак, а біскупу Пінскаму Антонію Дзям'янку — памятную манету, выпушчаную з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі.

Абноўлена 27.10.2025 17:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа